Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Умер шестилетний мальчик из Гродно, на лечение которого беларусы собрали более 150 тысяч евро
  2. В предполагаемой утечке Росстата нашлись записи о смерти Навального и Пригожина. Что обнаружили «Киберпартизаны»
  3. «Это удивительно». Ольга Паук устроилась учительницей в литовскую школу и сравнила зарплаты и обязанности с такой работой в Беларуси
  4. Умер Дмитрий Чичиков — промышленный альпинист, упавший в Азербайджане с высоты 18 метров
  5. Невидимый убийца. Почти 40% людей на планете подвергались воздействию экстремальных концентраций озона — беларусы тоже в зоне риска
  6. «Оставили на несколько часов одного на вокзале». Подробности гибели мужчины, который в Мяделе упал с высоты на работе
  7. В Минске появится новый способ оплаты проезда в транспорте. Пока только на двух маршрутах
  8. В Беларусь идут морозы до −7°С. Синоптики рассказали, когда похолодает
  9. Минского бизнесмена подозревают в уклонении от уплаты налогов на 1,6 миллиона рублей
  10. В Минске спилили деревья вдоль пешеходной дорожки — власти объяснили причину
  11. Налог на «сверхдоходы» хотят расширить
  12. США ввели санкции против беларусской компании


Ровно 32 года назад депутаты Верховного совета БССР проголосовали за придание Декларации о государственном суверенитете Беларуси статуса конституционного закона. Этот документ был принят 27 июля 1990-го, но фактически оставался рекомендательным. Лидер демократической Беларуси Светлана Тихановская выпустила видеообращение к этой дате.

Скришот видеообращения Светланы Тихановской 25 августа 2023 года по случаю 32-й годовщины придания Декларации о суверенитете статуса конституционного закона
Скришот видеообращения Светланы Тихановской 25 августа 2023 года по случаю 32-й годовщины придания Декларации о суверенитете статуса конституционного закона

— Роўна 32 гады таму Беларусь была абвешчана незалежнай дзяржавай. Здзейснілася мара многіх пакаленняў.

Незалежнасць не звалілася нам на галаву, як многія сцвярджаюць. Гэта вынік гераізму папярэдніх пакаленняў. Рашучасці заснавальнікаў БНР. Ахвярнасці тысячаў беларусаў, якія выходзілі на вуліцы. Мужнасці нашага Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які ўзняў нацыянальны сцяг над Мінскім гарсаветам. І народных дэпутатаў парламента, якія тады адстойвалі наша права на самавызначэнне.

Сёння нашая краіна зноў апынулася на раздарожжы: ці стаць часткай «рускага міру» і растварыцца ў імперыі. Ці вырвацца з яе кіпцюроў і стаць заможнай і свабоднай еўрапейскай дзяржавай.

Сёння мы з вамі мусім ізноў змагацца за сваю незалежнасць. Бо зараз яна пад самай вялікай пагрозай за ўсю найноўшую гісторыю. На нашай тэрыторыі знаходзяцца расійскія салдаты, іх ваенныя базы. Наймiты-злачынцы, што разбураюць украінскія гарады і забіваюць мірных грамадзянаў. Ядзерная зброя, якая ператворыць Беларусь у мішэнь на ваенных картах. У нашых музеях замест рэліквій беларускай культуры — кувалда ПВК «Вагнер». А школьнікаў вядуць не ў тэатр, каб глядзець п’есы Купалы, а паказваюць калоніі і памежныя атрады.

Сёння самы час нагадаць адно аднаму, што такое сапраўдная незалежнасць.

Гэта не ілжэстабільнасць, пра якую кажа Лукашэнка. Не гандаль суверэнітэтам за крэдыты Крамля. А самастойная і эфектыўная эканоміка і годная аплата працы. Магчымасць весці свой бізнес без перашкодаў з боку дзяржавы.

Незалежнасць — гэта не iдэалагiчныя сходы і ваенныя парады за народныя грошы, а сучасная інфраструктура, якасная медыцына для ўсіх грамадзянаў, а не толькі для дзяржаўнай эліты. Адукацыя без ідэалагічнага прымусу.

І, вядома, незалежнасць — гэта не быць у чыёйсці сферы ўплыву, а магчымасць самастойна абіраць партнёраў і шлях развіцця краiны. Будаваць добрыя адносіны з суседзямі. Шанаваць уласную гісторыю, мову, культуру. І перадаваць нацыянальныя каштоўнасці з пакалення ў пакаленне.

Менавіта за такую будучыню мы выходзілі ў 2020-м на вуліцы. За такую будучыню сёння пакутуюць палітычныя вязні ў лукашэнкаўскіх турмах. Пра такую Беларусь мараць і тыя, хто вымушана пакінуў Радзіму, але хочуць найхутчэй вярнуцца дадому.

Цягам стагоддзяў беларусы вытрымлівалі і перамагалі ў вельмі цяжкіх, вельмі неспрыяльных умовах.